7 красавіка – Дабравешчанне

Грамадства

photo

З кожным днём усё болей адчуваецца прыход вясны. Здаецца, толькі Раство святкавалі, а ўжо і Вялікдзень не за гарамі.

Роўна за дзевяць месяцаў да Раства адзначаецца свята Дабравешчанне – адно з самых вялікіх у праваслаўных. У гэты дзень над зямлёй гучыць перазвон – Дабравест.

Згодна з праваслаўнымі канонамі менавіта 7 красавіка пасланец Бога Архангел Гаўрыіл абвясціў Дзеве Марыі, што яна атрымала Боскую ласку, народзіць Збавіцеля, і імя яму будзе Ісус. Таму ў гэты дзень было прынята звяртацца з малітваю да Багародзіцы, якая заступалася перад Богам за людзей.

Дабравешчанне называюць яшчэ трэцяй сустрэчай вясны. Нашы продкі з ім звязвалі шэраг прыкмет: калі ў гэты дзень ідзе дождж – ураджай на жыта, грыбное лета; снег – лета мокрае. Сухое, цёплае надвор’е – лета засушлівае, а восень марозная.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *