Эстафета патрыятычных спраў крочыць па Гомельскай вобласці

Общество

На мінулым тыдні ў Брагінскай СШ адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы сімвалічнага факела дружбы піянерам з Нароўлі.

Pionery-1

Вучні ж нашага раёна  прынялі эстафету ад школьнікаў Калінкавіцкага месяц таму і актыўна далучыліся да патрыятычных акцый, якія па працягу гэтага часу прайшлі ва ўсіх установах адукацыі Брагіншчыны. Яны аб’ядналі самых неабыякавых, творчых і ініцыятыўных дзяцей.

З прывітальным словам да гасцей і гаспадароў свята звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Калясан, адзначыўшы вялікую патрыятычную работу навучальных устаноў раёна. Ён падкрэсліў, што даны праект вельмі патрэбны, бы мы павінны памятаць аб Вялікай Айчыннай вайне і аб тых, хто не вярнуўся з яе, аддаўшы за нас свае жыцці. Менавіта таму дзеці выхоўваюцца ў духу павагі да ветэранаў, імкнуцца памножыць славу старэйшага пакалення сваімі дасягненнямі ў вучобе, творчасці, спорце.

Падкрэсліла важнасць патрыятычнай эстафеты, галоўная мэта якой – не дапусціць, каб загасла памяць аб мінулым, і метадыст абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі Таццяна Куцапалава.

Падчас урачыстага мерапрыемтва вучні Іялчанскай і Малажынскай школ прадставілі ўвазе гасцей некалькі даследчых праектаў. Педагогі дадатковай адукацыі Брагінскага і Камарынскага цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі правялі майстар-класы. Была цікавай экскурсія па этнаграфічным куточку Брагінскай СШ.

Pionery-6Pionery-2Pionery-3Pionery-4

Музычным падарункам усім прысутным стала выступленне ўдзельнікаў творчага конкурсу “Здравствуй, Мир!”. А завяршылася свята акцыяй “Я памятаю! Я ганаруся!”, падчас якой піянеры зрабілі плакат да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

З пажаданнямі папаўнення скарбонкі добрых спраў на карысць Радзімы сімвалічны факел дружбы быў перададзены прадстаўнікам савета старшакласнікаў Нараўлянскага раёна. Патрыятычная эстафета – гэта своеасаблівая даніна павагі ветэранам, франтавікам, працаўнікам тылу і ўсім, хто перажыў часы ваеннага ліхалецця. Яна, ахапіўшы многія населеныя пункты краіны, па сутнасці аб’ядноўвае падрастаючае пакаленне, вучыць дзяцей на гістарычных прыкладах.

Pionery-5



Пакінуць адказ