Наведаць магілы ў зоне адчужэння без спецдакументаў можна 18-21 красавіка

Грамадства

Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Kladbishche

«Напярэдадні Радаўніцы на «закрытыя» ўчасткі Гомельскай вобласці можна будзе праехаць без спецыяльных дакументаў, дастаткова мець пры сабе толькі пашпарт. Тым, хто прыбывае на машыне, прыйдзецца прад’явіць пасведчанне вадзіцеля. Ахвотных скарыстацца такой магчымасцю звычайна каля 11-14 тысяч чалавек», — распавялі ў памежным ведамстве.

Акрамя таго, каб наведаць магілы ў Брагінскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, неабходна атрымаць у сельсавеце даведку аб тым, што ў гэтых месцах пахаваныя сваякі. Калі такога дакумента няма, то неабходна будзе заплаціць пошліну, роўную 0,2 базавай велічыні.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *