Пасяўная кампанія: на 2 красавіка лідзіруюць

Экономика

Posevnaya

На падрыхтоўцы глебы:

  • Уладзімір Уладзіміравіч ПАНАСЕВІЧ – механізатар ААТ “Брагінка”, які на трактары МТЗ-3022 з АПД-7,5 падрыхтаваў глебу на плошчы 1307 гектараў;
  • Аляксандр Фёдаравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-3522 з АТП-6 падрыхтаваў глебу на плошчы 923 гектары.
  • Аляксандр Аляксандравіч ДЗЕГЦЯРЭНКА – механізатар ААТ “Брагінскі”, які на трактары МТЗ-3022 з АКШ-7,5 падрыхтаваў глебу на плошчы 893 гектары.

На ўнясенні мінеральных угнаенняў:

  • Мікалай Міхайлавіч СІГАЙ – механізатар ААТ “Малажынскі”, які трактарам МТЗ-1221 з РУ-7000 унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2211 гектараў.
  • Віталь Пятровіч САФІЕНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з МТТ-4У унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1875 гектараў.

На сяўбе зерневых:

  • Рыгор Фёдаравіч СНІЦАРЭНКА – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары FEND у счэпе з сеялкай HORSCH PRONTO пасеяў 864 гектары;
  • Сяргей Ільіч ЧЫГАРЭЎСКІ – механізатар ААТ “Малажынскі”, які на трактары МТЗ-3022 у счэпе з сеялкай HORSCH PRONTO пасеяў 605 гектараў.
  • Руслан Анатольевіч НІКАЛАЕЎ – механізатар ААТ “Брагінка”, які на трактары МТЗ-3522 у счэпе з сеялкай АПП-6 пасеяў 530 гектараў.

На падкормцы зерневых:

  • Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з “Траскер” падкарміў 1535 гектараў зерневых;
  • Віктар Мікалаевіч МІХАЙЛЕНКА – механізатар ААТ “Імя Жукава”, які самаходным універсальным сродкам УЭСН “Раса” падкарміў 1100 гектараў;
  • Анатоль Алімпіевіч МАТЛАШ – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары МТЗ-82 з “Бертхоуд майор” падкарміў 1110 гектараў.

На ўнясенні арганічных угнаенняў:

  • Аляксандр Віктаравіч КРАЎЧАНКА – механізатар ААТ “Чамярыскі”, які на трактары МТЗ-82 з ПРТ-7 унёс 6500 тон;
  • Аляксей Аляксеевіч МАРЧАНКА – механізатар ААТ “Імя Жукава”, які на трактары МТЗ-82 з ПРТ-7 унёс 3300 тон арганікі;
  • Мікалай Мікалаевіч ШЭІН – механізатар ААТ “Камарынскі”, які на трактары МТЗ-82 з ПРТ-7 унёс 2212 тон арганікі.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК

Жадаем  далейшых

працоўных  поспехаў!



Добавить комментарий