У праваслаўных вернікаў сёння Вербніца

Грамадства

Verba

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Уваход Госпада ў Іерусалім.

Гэта свята болей вядома як Вербная нядзеля. Яно адзначаецца ў памяць пра момант з’яўлення Ісуса  ў Іерусаліме, жыхары якога, згодна з Евангеллем, сустракалі Хрыста як каралеўскую асобу.

Паводле Святога Пісання, людзі віталі Збавіцеля пальмавымі галінкамі, якія сталі атрыбутам свята. У нашай краіне — гэта вярба, якая дадаткова сімвалізуе вясну і абуджэнне прыроды ад зімовага сну.

Згодна з трактоўкай царквы, уваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім варта лічыць актам самаахвяравання за грэх свету, а таксама выкананнем прароцтва аб служэнні Хрыста.

У Вербную нядзелю вернікі прыносяць у храмы галінкі вярбы, асвячоныя напярэдадні на вячэрняй службе. Падчас набажэнства яны стаяць з імі і запаленымі свечкамі.

Пасля чытання Евангелля святары паўторна апырскваюць галінкі святой вадой.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *