Валанцёры дапамагаюць ветэранам навесці парадак на падворках

Грамадства

Veteran-1

Няшмат часу засталося да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мы памятаем і ганарымся людзьмі, якія прайшлі праз страшныя выпрабаванні і заваявалі для нас мір і спакой.

Да юбілею Перамогі па ініцыятыве РК ГА “БРСМ” і пры падтрымцы Брагінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў у раёне праводзіцца шмат мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сувязі пакаленняў. Так, у рамках патрыятычнай акцыі “Ветэран жыве побач” каманда валанцёраў наведвае ўдзельнікаў вайны, каб дапамагчы ім у хатніх справах. У атрад працоўнага дэсанту “Добрае сэрца” ўваходзяць гімназісты Яўген Батыраў, Валянцін Хмелянок, Ягор Арцёменка, Павел Савянок, Раман Новік, Наталля Болбас, Ксенія Шварцман, Уладзіслаў Шылец, Руслана Пікуль, Аляксандр Дзяменка, Ягор Шынкарэнка, Уладзімір Іванюценка і Юрый Лук’янаў.

Veteran-8Veteran-4Veteran-10

Напрыклад, Рыгору Сідаравічу і Таццяне Дармідонаўне Кісловым з Аляксееўкі, якім ужо за 90, многае па гаспадарцы самастойна выканаць не пад сілу. Хаця, варта адзначыць, што, нягледзячы на ўзрост, пажылыя людзі імкнуцца падтрымліваць парадак на падворку і ў хаце. Для моладзі ж такая дапамога – гэта яшчэ адзін спосаб сказаць абаронцам краіны “дзякуй”.

Валанцёры з энтузіязмам прыступілі да працы: пакуль адны пілавалі бярвенне і секлі яго на дровы, другія – прыбіралі смецце з двара і прылеглай тэрыторыі. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Сяргей Даўгулявец і старшыня савета ветэранаў Любоў Дзяркач таксама не засталіся ў баку ад справы.

Вельмі рады ўвазе з боку дзяцей быў і Андрэй Пятровіч Мартыненка з Дубліна.

Veteran-3Veteran-7Veteran-2Veteran-9

Па словах Сяргея Аляксеевіча, да акцыі “Ветэран жыве побач” далучыліся ўсе школы раёна. Да 9 мая валанцёры плануюць наведаць усіх удзельнікаў вайны.

Вялікая Айчынная – адна з галоўных гістарычных падзей ХХ стагоддзя, у якой удзельнічалі прадзеды цяперашняга пакалення вучняў. Дзеці могуць толькі ўявіць, якой цяжкай была дарога да Перамогі, дзякуючы расказам ветэранаў. Клопат і ўвага – гэта тое нямногое, што моладзь павінна зрабіць сёння для гэтых людзей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *