Акцыя “Вялікая Перамога – вечная слава” прыйшла і ў Брагін

Грамадства

Akziya-1

Яна стартавала ў сакавіку па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алега Леўшунова.

Аўтобус з удзельнікамі мерапрыемства спыніўся каля святога для кожнага брагінчаніна месца – помніка загінуўшым воінам. Пачынаецца ўрачысты мітынг. Да прысутных з прывітальнымі словамі звярнуўся Алег Леўшуноў, які нагадаў, што грамадзянска-патрыятычная акцыя прымеркавана да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Алег Фёдаравіч расказаў, што ў складзе дэлегацыі, акрамя ветэранаў той страшнай і кровапралітнай вайны, перспектыўная моладзь, ліцэісты, прадстаўнікі “Белай Русі”, ГА “БРСМ”, улады. “Мы багатыя, таму што з намі – ветэраны”, – падкрэсліў прамоўца.

А яшчэ ён падзяліўся планамі на бліжэйшы час. На днях дэпутацкі корпус падвядзе вынікі конкурсу на лепшае сачыненне “Вайна ў лёсе маёй сям’і”. Памяць аб подзвігу абаронцаў Айчыны будзе жыць.

Akziya-2Akziya-3Akziya-4Akziya-5

Чацвёрты этап акцыі прайшоў па месцах баявой славы Гомельшчыны, яе ўдзельнікі пабывалі ў Калінкавічах, Рэчыцы, Лоеве, наведалі Брагін.

Якія страты панесла Брагіншчына ў гады Другой сусветнай, удзельнікам мітынгу расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Чэкан растлумачыла, чаму менавіта Брагін уключаны ў экскурсійны маршрут. Першы вызвалены населены пункт – Камарын – знаходзіцца менавіта ў гэтым шматпакутным раёне, якому давялося да ўсяго перажыць і чарнобыльскую навалу.

На мітынгу выступіў таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Мікалаевіч Курловіч. Удзельнікі акцыі ўсклалі вянок да помніка воінам-вызваліцелям, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Алег Леўшуноў уручыў Мікалаю Кавальку кнігу «Гомельская губерния. Как всё начиналось». Акцыя на гэтым не закончылася, яна працягваецца. Бессмяротны подзвіг народа будзе жыць у вяках.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *