У ААТ “Брагінскі” рыхтуюць кармы з дапамогай партнёраў па АПК

Общество

Braginski-1

Механізатар адкрытага акцыянернага таварыства “Брагінаграсэрвіс” Анатоль Літвіненка дапамагае вяскоўцам рыхтаваць кармы для грамадскага статка. У гэтыя дні на камбайне КЗР-10 з касілкай КПР-9-01 кладзе ў валкі травы на сенажацях ААТ “Брагінскі”. Дарэчы, летась таксама працаваў у гэтым урочышчы, што раскінулася непадалёку ад вёскі Малейкі, таму са шкадаваннем адзначае, што ў 2014-м травастой быў больш высокі і густы. За дзень вопытны трактарыст скошвае па 40-50 гектараў.

Як толькі скончыцца касавіца, Анатоль Мікалаевіч разам са сваім напарнікам Мікалаем Марчанкам будзе рыхтаваць зернеўборачны камбайн, каб далучыцца да тых, хто ўбірае збажыну і кукурузу. А пакуль уся ўвага – шматгадовым травам. “Трэба спяшацца, работы шмат, хутка пад’едзе “Ягуар”, ён не павінен прастойваць”, – растлумачыў механізатар.

Падбіраць з вал-коў зялёную масу будзе адзін з лепшых прадстаўнікоў сталёвай гвардыі Мікалай Дзег-цярэнка. Менавіта Мікалай Аляк-сандравіч эксплуатуе высокапрадукцыйны “Ягуар” не першы год. На адвозцы масы заняты бацька і сын Аляксандр Фёдаравіч і Аляксандр Аляк-сандравіч Дзегцярэнкі, якімі ганарацца ў калектыве. Дарэчы, як і іх калегам Аляксандрам Заранікам, чыё старанне і пачуццё адказнасці заслугоўваюць павагі. Ён працуе з граблямі.

Braginski-2


На старонках газеты хочацца ўзгадаць чалавека, чыё майстэрства цанілі ў ААТ “Брагінскі” ўсе. І інжынерная служба, і кіраўніцтва, і тыя, хто вучыўся ў яго. Гэта Аляксандр Нікіценка, які, на жаль, заўчасна пайшоў з жыцця. Трактар МТЗ-1221 і касілку нямецкай вытворчасці, якія хлебароб ведаў на “выдатна”, бярог, перадалі сыну Вячаславу. Цяпер Нікіценка малодшы працягвае справу бацькі, задзейнічаны на касьбе. Сумненняў у тым, што справіцца, у спецыялістаў “Брагінскага” не было. Вячаслаў з маленства цягнуўся да тэхнікі і добра засвоіў урокі бацькі.
Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Ясінскі, сянажную ёмістасць у Сяльцы ўмяшчальнасцю 1960 тон яны запоўнілі за кароткі тэрмін, прыступілі да закладкі другой. Няхай плённымі будуць дні касавіцы для працаўнікоў “Брагінскага”, каб назапасілі ўдосталь кармоў, атрымалі на іх высокія надоі і прывагі, выйшлі з ліку адстаючых.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Галіны ШАЎЧЭНКІ



Пакінуць адказ