Вяскоўцы суботні дзень прысвяцілі здароваму ладу жыцця

Общество

Sport-8

У мінулую суботу ўдзельнікамі спартыўнага свята сталі жыхары Вуглоўскага і Буркоўскага сельскіх Саветаў. Сем арганізацый, якія размяшчаюцца на іх тэрыторыі, змагаліся за званне самай моцнай, хуткай і вынослівай каманды.
Шматлікія балельшчыкі і госці свята з задавальненнем назіралі за яркай і эмацыйнай барацьбой, у якой праяўляліся сабранасць, згуртаванасць і карпаратыўны дух калектываў, іх спартыўнае майстэрства. Упэўненую перамогу ў мнагабор’і “Здароўе” святкавала каманда Вуглоўскай школы. У дартсе бясспрэчным лідарам стаў прадстаўнік Лубяніцкага лясніцтва. Ішла ўпартая барацьба і сярод удзельнікаў гіравога спорту, дзе наймацнейшым быў прызнаны волат з Мікуліцкай СШ. А ў стральбе з пнеўматычнага пісталета лепшы вынік паказала зборная каманда ААТ “Імя Жукава” і Буркоўскага сельскага Савета.

Спаборніцтвы праходзілі весела, азартна, выклікалі шквал эмоцый і пакінулі прыемныя ўражанні. Супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый даказалі, што яны сапраўдныя прыхільнікі здаровага ладу жыцця, аматары спорту і актыўнага адпачынку.

Sport-1

Sport-2

Sport-3

Дыпломамі пад гучныя апладысменты былі ўзнагароджаны:

ДАРТС

• Мікалай Здор (Лубяніцкае лясніцтва) – першае месца;
• Кацярына Жураўская (ААТ “Імя Жукава”) – другое месца;
• Ганна Дашук (Мікуліцкая СШ) – трэцяе месца.

СТРАЛЬБА

• Барыс Герасіменка (ААТ “Імя Жукава”) – першае месца;
• Сяргей Алфімцаў (Мікуліцкая СШ) – другое месца;
• Аляксандр Сяргеенка (Лубя-ніцкае лясніцтва) – трэцяе месца;

ГІРАВЫ СПОРТ

• Сяргей Царанок (Мікуліцкая СШ) – першае месца;
• Дзмітрый Мішкавец (Вуглоўская СШ) – другое месца;
• Дзмітрый Пікуль (ААТ “Імя Жукава”) – трэцяе месца.

У агульнакамандным заліку па выніках спаборніцтваў віншавані прымалі:

• зборная каманда ААТ “Імя Жукава” і Буркоўскага сельскага Савета – першае месца;
• Мікуліцкая СШ – другое месца;
• Вуглоўская СШ – трэцяе месца.

Sport-4

Sport-5

Sport-7

Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі ад фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай”, які стаў арганізатарам мерапрыемства. А прымаючаму баку – Вуглоўскай школе – быў уручаны падарунак яшчэ і ад РК ГА “БРСМ”. Дарэчы, пярвічную арганізацыю саюза моладзі гэтай установы адукацыі першы сакратар Сяргей Даўгулявец адзначае як адну з лепшых у раёне.

Дырэктар ФСК Сяргей Фурс падзякаваў усім, хто прысвяціў суботні дзень здароваму ладу жыцця. Спартыўные свята паказала, што ў вёсках Брагіншчыны ўмеюць не толькі добра працаваць, але і актыўна адпачываць. Па словах Сяргея Мікалаевіча, традыцыя правядзення такіх спартыўных святаў працягнецца, а значыць, наперадзе новыя сустрэчы і новыя перамогі.

Вольга ПАЛЯШЧУК

Фота аўтара

 



Пакінуць адказ