Моладзь Брагіншчыны прымала віншаванні ў мінулую нядзелю

Спорт

Mol-1

Выдатнае надвор’е, летні настрой і насычаная спартыўная праграма – вось галоўныя складальнікі яркага свята для тых, хто малады душой. А яшчэ – прыхільнік здаровага ладу жыцця. Менавіта для іх у нядзелю на стадыёне Брагіна былі арганізаваны спаборніцтвы, прымеркаваныя да Дня моладзі.

Mol-2Mol-3Mol-4Mol-5Mol-6Mol-7Mol-8Mol-9Mol-10

Тут разгарнулася сапраўднае спартыўнае свята, у якім прынялі ўдзел усе, хто пажадаў праявіць сябе і прадэманстраваць спрыт, вынослівасць і меткасць. Так, лепшых спартсменаў раёна сярод юнакоў вызначалі ў спаборніцтвах па футболе, валейболе, армрэслінгу, гіравым спорце. А ў дартсе да маладых людзей далучыліся і дзяўчаты.

Моладзь Брагіншчыны ў чарговы раз даказала, што ўмее не толькі добра вучыцца і працаваць, але і адпачываць з карысцю для здароўя. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі ФСК “Ураджай”.

Па відах спорту ў тройкі лідараў увайшлі:

АРМРЭСЛІНГ
І месца – Руслан Крываручка;
ІІ месца – Дзяніс Музычэнка;
ІІІ месца – Васіль Аўдзеенка.

ГІРАВЫ СПОРТ
І месца – Уладзіслаў Леўчанка;
ІІ месца – Дзяніс Музычэнка;
ІІІ месца – Уладзімір Скачук.

ДАРТС
І месца – Лізавета Тузава;
ІІ месца – Рыгор Пінчук;
ІІІ месца – Вікторыя Гаюн.

МІНІ-ФУТБОЛ
І месца – каманда в. Дублін;
ІІ месца – ФК “Рамонак” (Дублін, Брагін);
ІІІ месца – Малейкаўская СШ.

ВАЛЕЙБОЛ
І месца – СФГ “Вегетаблес” (Хра-кавічы);
ІІ месца – зборная каманда Брагіна;
ІІІ месца – Малейкаўская СШ.

Mol-11Mol-12Mol-13Mol-14Mol-18Mol-19Mol-20Mol-21Mol-22

Занятак па душы знайшлі сабе і дзеці. На тэрыторыі парка, дзе праходзіла святочная праграма, маленькіх жыхароў райцэнтра чакалі атракцыёны.

Mol-17Mol-15Mol-16Mol-23

Але галоўнай падзеяй дня стала ўсё ж урачыстае ўзнагароджванне лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення брагінчан, якое праходзіла на абноўленай летняй танцпляцоўцы. Прысутных са святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук, які адзначыў, што толькі працавітасць і настойлівасць дапамогуць юнакам і дзяўчатам стаць паспяховымі людзьмі. Сёння ў моладзі ёсць усе магчымасці, каб атрымаць адукацыю, у поўнай меры выкарыстаць свой творчы і прафесійны патэнцыял. І вялікую ролю ў гэтым пытанні адыгрывае дзяржаўная падтрымка.

Mol-24Mol-25Mol-27Mol-30Mol-28Mol-29Mol-31Mol-32Mol-26Mol-33

Самым дастойным і актыўным падарункі і граматы ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец. Найперш віншаванні прымалі пераможцы раённых спаборніцтваў сярод маладых механізатараў, якія былі заняты на вясенняй падрыхтоўцы глебы і сяўбе: першае месца – Яўген Фалей (ААТ “Малажынскі”), другое – Аляксандр Мішчанка (ААТ “Камарынскі”), трэцяе – Барыс Герасіменка (ААТ “Імя Жукава”).

Былі адзначаны і лепшыя сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”. За актыўны ўдзел у сацыяльна-значных мерапрыемствах, рэалізацыі праграм і праектаў саюза моладзі лісты з падзякай атрымалі Сяргей Шынкарэнка (Малейкаўская СШ) і Юлія Жук (райспажыўтаварыства).

У той дзень усіх радавала не толькі сонечнае надвор’е, але і святочная атмасфера, якая панавала ў парку.



Пакінуць адказ