Раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” падвяла вынікі работы

Грамадства

Savet-2

Ніхто не будзе спрачацца, што сёння самая неабыякавая, самая актыўная і ініцыятыўная частка нашага грамадства – жанчыны. Яны не толькі нясуць на сабе ганаровую і вечную задачу чалавецтва – нараджэнне і выхаванне дзяцей, захаванне і ўмацаванне сям’і, але і часта займаюць высокія пасады ў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, гандлю і інш.

Сям’я, яе дабрабыт – адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. У яе склад уваходзяць самыя актыўныя, неабыякавыя і спагадлівыя брагінчанкі, а нязменным лідарам з’яўляецца Любоў Кузняцова.

Аб тым, што дзейнасць арганізацыі насычаная і разнастайная, а яе прадстаўніцы вырашаюць канкрэтныя задачы па рэалізацыі шматлікіх сацыяльных пы-танняў, можна было судзіць па справаздачы яе старшыні на чарговым пасяджэнні. Любоў Паўлаўна ахапіла ўсе бакі дзейнасці жансавета: прафілактычную работу з недобранадзейнымі сем’ямі, садзей-нічанне ў вырашэнні пытанняў аховы здароўя жанчын, дзяцей і інвалідаў, іх прававой падтрымкі, іншыя найбольш вострыя праблемы.

Асаблівай увагі заслугоўвае тэма дабрачыннасці. Так, падыходзіць да завяршэння праект “Клопат аб тых, хто з намі побач”, які быў падтрыманы праграмай малых грантаў пасольства ЗША ў нашай краіне. У рамках праекта многія сем’і раёна, у асноўным шматдзетныя і няпоўныя, працягваюць атрымліваць матэрыяльную дапамогу. Дзякуючы садзейнічанню амерыканцаў абсталяваны і крызісны пакой, дзе часовы прытулак могуць знайсці жанчыны, пацярпелыя ад дамашняга насілля.

Кола дзейнасці пастаянна пашыраецца, бо жыццё не стаіць на месцы, узнікаюць новыя праблемы, нярэдка – вельмі балючыя для нашага грамадства. Вельмі адчувальная сярод іх – п’янства. На жаль, злоўжываюць спіртымі напоямі не толькі мужчыны, але і некаторыя прадстаўніцы прыгожай паловы, якія забыліся аб сваім галоўным прызначэнні. Імкнучыся змяніць сітуацыю, жансавету часта даводзіцца працаваць і з такой катэгорыяй людзей. Прычым па двух напрамках. З аднаго боку – дапамагаць знайсці сілы адмовіцца ад шкоднай звычкі. З другога – рознымі метадамі і спосабамі прапагандаваць пазітыўны вобраз мацярынства і бацькоўства, гарманічныя сямейныя адносіны, здаровы лад жыцця.

Надзейнымі саюзнікамі актывістак у вырашэнні многіх пытанняў з’яўляюцца сельскія Саветы, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама. Дапамагае ў рабоце і цеснае супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна. Сярод іх – “Белая Русь”, “Расток жыцця” і інш.

Жаночы рух Брагіншчыны аказавае зямлячкам значную дапамогу ў вызначэнні свайго месца ў сучасным жыцці. Па сваёй прыродзе жанчыны павінны захоўваць сямейныя каштоўнасці, таму менавіта яны з’яўляюцца той сілай, якая не толькі здольна вырашаць праблемы сваёй сям’і, але і адстойваць, абараняць правы і інтарэсы ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *