У турзлёце “Адзінства-2015” перамаглі медыкі

Грамадства

24 і 25 ліпеня недалёка ад Асарэвіч адбылося яркае свята спорту і здароўя, якое аб’яднала калектывы шасці арганізацый раёна.

Камандны дух, згуртаванасць, узаемападтрымка… Усё гэта – маладзёжны турыстычны злёт “Адзінства-2015”, незабыўныя летнія фарбы, якія прынеслі з сабой зарад бадзёрасці і здароўя для кожнага ўдзельніка. А таксама выдатная падстава яшчэ раз даказаць, што жыццё – не толькі праца і вытворчыя рэкорды.

Падчас урачыстай цырымоніі адк-рыцця мерапрыемства турыстаў віталі яго арганізатары, а невялікую канцэртную праграму падрыхтавалі артысты РДК і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Потым пачаліся спаборніцтвы, якія доўжыліся два дні. Камандам патрэбна было прайсці шмат цікавых і не самых лёгкіх выпрабаванняў, прадэманстраваць свае спрыт, майстэрства і фізічную перавагу, творчыя таленты і асновы турыстычнай граматы.

Turisty-1Turisty-2Turisty-3Turisty-4Turisty-5Turisty-6Turisty-7Turisty-8Turisty-9Turisty-10Turisty-11Turisty-12Turisty-13Turisty-14Turisty-15Turisty-16Turisty-17Turisty-18Turisty-19Turisty-20Turisty-21Turisty-22Turisty-23Turisty-24Turisty-25Turisty-26Turisty-27Turisty-28Turisty-29Turisty-30Turisty-33Turisty-32Turisty-31

У выніку ўзнагароды атрымалі:

ПАЛАСА ПЕРАШКОД

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – Камарынскі лясгас;
ІІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

ВАЛЕЙБОЛ

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – Брагінская ЦРБ;
ІІІ месца – райспажыўтаварыства.

ПЕРАЦЯГВАННЕ КАНАТА

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – ветстанцыя.

ДАРТС

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – ветстанцыя.

СЦЕНГАЗЕТА

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – райспажыўтаварыства.

БІВУАК

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – Камарынскі лясгас.

МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму.

РЫБАЛКА

І месца – Камарынскі лясгас;
ІІ месца – ветстанцыя;
ІІІ месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму.

Пасля падліку набраных ачкоў агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам:

І месца – Брагінская ЦРБ;
ІІ месца – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
ІІІ месца – Камарынскі лясгас.

Злёт прайшоў ярка і арганізавана. Вялікая заслуга ў гэтым – судзей-скай калегіі ў складзе супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, РК ГА “БРСМ”, ну і вядома, саміх удзельнікаў, якія дасканала падрыхтаваліся да спаборніцтваў.

Дамоў, акрамя ўзнагарод, стомленыя, але задаволеныя турысты везлі добры настрой і мноства фотаздымкаў, якія будуць нагадваць ім аб выдатна праведзеным часе.

Turisty-34



2 комментария по теме “У турзлёце “Адзінства-2015” перамаглі медыкі

  1. Я там был, мне очень понравилось. Спасибо за организацию о сопровождение!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Было очень классно))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *