Парламентарый Анжаліка Дарагакупец уручыла партфель першакласніцы Вікторыі

Общество

00001_100001_2

Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу на мінулым тыдні сустракалі важных гасцей. Да іх напярэдадні новага навучальнага года завітала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анжаліка Дарагакупец. А суправаджалі яе старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кавалёк, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук, старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Алена Уласенка.

Найперш віншаванні прымала першакласніца Вікторыя, якой Анжаліка Юр’еўна ўручыла партфель з канцылярскім наборам. Не абышла ўвагай парламентарый і самую старэйшую з выхаванцаў дзіцячага дома – Марыю, якая ў гэтым годзе паступіла ў Лоеўскі педагагічны каледж. Будучая настаўніца атрымала штодзённік з ручкай. А для самых малодшых у падарунак – мяккія цацкі.

00001_300001_4

Прадстаўнікі мясцовай улады і прафсаюзаў таксама прыйшлі не з пустымі рукамі. Яны перадалі дзецям школьныя прыналежнасці і салодкія падарункі.

00001_5



Пакінуць адказ