У раёне працягваецца акцыя “Збяром партфель першакласніку”

Грамадства

raipo

Свой падарунак атрымала і юная жыхарка вёскі Гдзень Мілана. А дапамаглі маладой шматдзетнай сям’і сабраць будучую вучаніцу да школы супрацоўнікі раённага спажывецкага таварыства. Сшыткі, ручкі, алоўкі, фламастэры і іншыя патрэбныя рэчы разам з рукзаком уручылі дзяўчынцы старшыня праўлення Надзея Кукрак і старшыня прафкама Алена Цалуйка, якія пажадалі Мілане прыносіць дадому ў новым партфелі толькі добрыя адзнакі.

Дарэчы, прафсаюзны камітэт райспажыўтаварыства паклапаціўся і аб дзецях сваіх супрацоўнікаў. На набыццё канцылярскіх прыналежнасцей для будучых першакласнікаў тут выдаткавалі больш за два мільёны рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *