У раёне працягваецца дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку”

Грамадства

Portfil-1

У раёне працягваецца дабрачынная акцыя “Збяром партфель першакласніку”, накіраваная на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.

Portfil-2

Першымі на заклік яе арганізатараў адгукнуліся супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання Брагінскага раёна. На мінулым тыдні яны накіраваліся ў Асарэвіцкі дзіцячы сацыяльны прытулак, каб перадаць партфель з канцылярскімі прыладамі, а таксама салодкія падарункі яго выхаванцам. Ва ўстанове пражываюць дзеці, якія часова засталіся без апекі бацькоў, і сёння  яны больш за іншых маюць патрэбу ў падтрымцы і клопаце.

Удзел у дабрачыннай дзейнасці супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання лічаць сваім чалавечым і грамадскім абавязкам. Таму, акрамя партфеля, напярэдадні новага навучальнага года яны вырашылі падарыць раённаму сацыяльна-педагагічнаму цэнтру яшчэ і камп’ютар.

Portfil-3

А будучай першакласніцы Карыне Фраловай поспехаў у вучобе і выдатных адзнак пажадалі супрацоўнікі Брагінскага раённага аддзела Следчага камітэта, якія таксама далучыліся да акцыі. На сабраныя грашовыя сродкі, а гэта каля 500 тысяч рублёў, былі набыты заплечнік, сшыткі, алоўкі, ручкі і іншыя неабходныя для пачынаючага школьніка рэчы.

Па словах дырэктара раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярыны СКАРАХОД, задача арганізатараў акцыі – працягнуць руку дапамогі сем’ям, якім неабходна падтрымка, зрабіць усё магчымае, каб самы галоўны дзень у жыцці першакласнікаў стаў для іх сапраўдным святам. Яна спадзяецца, што не застануцца ў баку ад гэтай добрай справы і іншыя працоўныя калектывы.

Вольга ПАЛЯШЧУК

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *