У школу — з «Добрым сэрцам»

Грамадства

Акцыю пад такой назвай праводзіць у гэтыя дні РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Akciya-1

Напярэдадні навучальнага года ў раёне праходзіць шмат дабрачынных мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі сем’ям, якія перажываюць матэрыяльныя цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, і выхаванцам Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку. Актывісты саюза моладзі не змаглі да іх не далучыцца.

Першы этап акцыі прайшоў у мінулую пятніцу. Прадстаўнікі валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” размясціліся каля ўваходу на рынак райцэнтра і прапаноўвалі брагінчанам набыць нешта са школьных рэчаў для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Сярод таго, што атрымалася сабраць з дапамогай неабыякавых людзей, – сшыткі, ручкі, каляровыя алоўкі, альбомы для малявання, каляровая папера, пластылін, лінейкі, фарбы і многае іншае.

“Мы штогод прымаем удзел у падобных мерапрыемствах, – каменціруе дабрачынную дзейнасць грамадскай арганізацыі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Сяргей Даўгулявец. – Сёлета саюз моладзі выбраў такі спосаб збору школьных прыналежнасцей. І ён ужо ў першы дзень паказаў сваю эфектыўнасць. Усё, што будзе сабрана, мы перададзім выхаванцам дзіцячага прытулку і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *