Я ганаруся, што я з Беларусі!

Грамадства

Пад такой назвай праходзіць зараз у Гомельскай вобласці рэгіянальны конкурс патрыятычнай фатаграфіі.

Konkurs

Да ўдзелу дапускаюцца як прафесійныя, так і аматарскія здымкі. Сярод абавязковых патрабаванняў – фота павінна ўтрымліваць элементы атрыбутыкі нацыянальнай беларускай культуры (адзенне, музычныя інструменты, рэчы быта), дзяржаўную сімволіку, быць зроблена ў месцы, якое адлюстроўвае нацыянальны каларыт нашай краіны.

Усім, каго зацікавіў конкурс, патрэбна да 16 верасня даслаць работу з указаннем назвы фота, імя і кантактных даных аўтара на электронны адрас dkbelickiy@mail.ru або размясціць яе на одной са старонак сацыяльных сетак:
Вконтакте: ЯизБеларуси;
Instagram: #ЯизБеларуси;
Facebook: Я из Беларуси;
Twitter: @JaisBelarusi, #ЯизБеларуси.

Пераможцы, акрамя дыпломаў і падарункаў, атрымаюць права на ўдзел у прафесійнай фотасесіі з наступным размяшчэннем фотаздымкаў на білбордах. Яны таксама будуць запрошаны на ток-шоу “Пушкіна, 8”.

Падрабязней аб конкурсе можна даведацца ў ДУ “Палац культуры “Беліцкі” па адрасе:

г. Гомель, вул. Севастопальская, 61а.

Тэлефоны: +375 (232) 36-62-83, (29) 589-22-22,

(44) 589-22-22.

Просім таксама накіроўваць здымкі

і на эл. адрас газеты

«Маяк Палесся»:

mayak@mail.gomel.by.

Лепшыя з іх мы абавязкова

надрукуем на старонках нашага

выдання. Не забудзьцеся ўказаць

імя і нумар тэлефона аўтара.

Konkurs_1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *