Лепшымі ў спаборніцтвах сталі спартсмены ААТ «Пераможнік»

Спорт

0000000000_0

Спартыўнае свята “Спорт, маладосць, здароўе” сабрала ў мінулую суботу аматараў актыўнага адпачынку на стадыёне Малейкаўскай СШ.

З задавальненнем да масавага спартыўнага руху раёна далучыліся калектывы, якія працуюць на тэрыторыях Малажынскага і Малейкаўскага сельскіх Саветаў. А ўсяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел дзевяць каманд.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства спартсменаў віталі старшыня Малейкаўскага сельскага Савета Ксенія Раманюк і намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Алеўскі, якія пажадалі спартсменам поспехаў. Музычнымі нумарамі прысутных парадавала Анжэла Бондар з Брагінскага РДК.

0000000000_10000000000_40000000000_2

Гэта было не толькі свята спорту, але і добрая магчымасць адпачыць. Над стадыёнам гучалі вясёлыя мелодыі, якія натхнялі спартсменаў на перамогі і падымалі настрой балельшчыкам. Аб гэтым паклапаціліся работнікі мясцовага сельскага клуба. Тут жа супрацоўнікі райспажыўтаварыства прапаноўвалі ўсім падсілкавацца смачнымі кандытарскімі вырабамі.

0000000000_30000000000_50000000000_7

У праграму мнагабор’я “Здароўе” увайшлі бег на 100 метраў, сілавая гімнастыка, кіданне гранаты, скачкі з месца. Тут лідарам стала каманда ААТ “Малажынскі”, другое месца занялі прадстаўнікі Петрыцкага лясніцтва, трэцяе – ААТ “Пераможнік”.

У іншых відах спорту месцы размеркаваліся наступным чынам:

Дартс

І месца – Андрэй Дзяружкін (Малейкаўскі сельскі Савет);
ІІ месца – Аляксей Панчанка (ААТ “Пераможнік”);
ІІІ месца – Мацвей Гладкі (ААТ “Малажынскі”).

Стральба

І месца – Віктар Грасюк (Малажынскі дзіцячы сад);
ІІ месца – Аляксандр Сарокін (Петрыцкае лясніцтва);
ІІІ месца – Карына Вініцкая (Малейкаўскі сельскі Савет).

Гіравы спорт

І месца – Мікалай Лёгенькі (Малажынская СШ);
ІІ месца – Аляксей Крус (ААТ “Пераможнік”;
ІІІ месца – Дзмітрый Сафронаў (Петрыцкае лясніцтва).

У агульнакамандным заліку перамогу святкавалі спартсмены ААТ “Пераможнік”, другое месца заняло ААТ “Малажынскі”, трэцяе – Малейкаўскі сельскі Савет.

0000000000_80000000000_90000000000_110000000000_10

Дарэчы, дзве апошнія каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў. У такім выпадку, згодна з правіламі, перавага аддаецца таму, хто дабіўся лепшага выніку ў мнагабор’і “Здароўе”. У гэтым відзе спаборніцтваў першае месца занялі спартсмены з Малажына, дзякуючы чаму яны і сталі “сярэбранымі” прызёрамі.

Арганізатарамі свята выступілі супрацоўнікі ФСК “Ураджай”. Старшыня спартыўнага клуба і галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Фурс выказаў падзяку ўсім, хто дапамагаў яму ў гэтай справе. Ён адзначыў, што асноўная мэта – не колькасць заваяваных дыпломаў і прызоў, а далучэнне да здаровага ладу жыцця. У такіх спаборніцтвах не бывае прайграўшых.

Спартыўнае свята аб’яднала і зблізіла людзей, зрабіла іх аднадумцамі і сябрамі. Яны не толькі атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі, але паверылі ў сябе, не пасуючы перад цяжкасцямі.

0000000000_12



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *