Перамогу святкавалі спартсмены з запаведніка

Спорт

Sport_1

Эстафету спартыўных святаў пераняў Камарын. Менавіта тут у мінулую суботу сабраліся аматары здаровага ладу жыцця. За перамогу змагаліся сем каманд.

Важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў адзначыў старшыня Камарынскага сельскага Савета Віктар Свіслоўскі. Папулярызацыя спорту не толькі ўмацоўвае карпаратыўны дух, але, першым чынам, здароўе. А гэта вельмі важна і для чалавека, і для дзяржавы. Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Алеўскі.

Sport_3Sport_2

Спартыўнае свята “Спорт, маладосць, здароўе” – гэта той рэдкі выпадак, калі ляснікі сапернічалі з настаўнікамі, а медработнікі – з пажарнымі. Не было ніякага падзелу па ўзросце і займаемым пасадам, а толькі жаданне перамагчы і абараніць гонар каманды.

Балельшчыкі і госці з задавальненнем назіралі за ўпартай і эмацыянальнай барацьбой, у якой праявіліся згуртаванасць, імкненне да перамогі і спартыўнае майстэрства. Выйграць хацелася ўсім, ды толькі фартуна выбірала фаварытаў выключна па заслугах.

Sport_4Sport_5Sport_6Sport_7Sport_8Sport_9Sport_10Sport_11Sport_12

У агульнакамандным заліку лепшымі сталі спартсмены Брагінскага ўчастка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Другое месца заняла каманда Камарынскага лясгаса, трэцяе – Камарынскай СШ. Усе яны атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатара спаборніцтваў – ФСК “Ураджай”.

Былі ўзнагароджаны і тройкі лідараў у кожнай дысцыпліне.

Мнагабор’е “Здароўе”

І месца – Брагінскі ўчастак ПДРЭЗ;
ІІ месца – Камарынская ўчастковая бальніца;
ІІІ месца – Камарынскі лясгас.

Гіравы спорт

І месца – Сяргей Літошанка (Камарынскі лясгас);
ІІ месца – Міхаіл Нікіценка (Брагінскі ўчастак ПДРЭЗ);
ІІІ месца – Максім Акуленка (ПАВЧ №2 г.п. Камарына).

Стральба

І месца – Уладзімір Грышаненка (Брагінскі ўчастак ПДРЭЗ);
ІІ месца – Фёдар Ермакоў (Камарынская СШ);
ІІІ месца – Дзмітрый Мароз (Брагінскае ПМС).

Дартс

І месца – Аляксандр Шульга (Камарынскі лясгас);
ІІ месца – Юрый Сніцарэнка (Брагінскае ПМС);
ІІІ месца – Наталля Радзюкова (Камарынская ўчас-тковая бальніца).

Sport_14Sport_13Sport_15

Галоўны суддзя спаборніцтваў Сяргей Фурс па-віншаваў каманды з перамогай і паабяцаў, што яны яшчэ не раз сустрэнуцца на спартыўнай арэне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *