Школьны рукзак — ад супрацоўнікаў міліцыі

Грамадства

У рамках дабрачыннай акцыі “Збяром партфель першакласніку” падарунак ад супрацоўнікаў Брагінскага РАУС атрымаў Ігар Яўсееў.

00000003_1

“Мы штогод прымаем удзел у гэтай добрай справе. Для першакласнікаў 1 верасня – вельмі хвалюючы і ўрачысты дзень, таму вельмі важна, каб ён запомніўся ім толькі радаснымі эмоцыямі і ўражаннямі. Мы жадаем Ігару добрых адзнак, паспяховай вучобы, каб ён заўсёды цягнуўся да ведаў і ажыццявіў свае мары”, – адзначыў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Брагінскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Вячаслаў Лысянок.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *