Выбары-2015: 3 кастрычніка пройдуць тэледэбаты кандыдатаў

Общество

000012_00000083837

Кандыдаты ў прэзідэнты не карыстаюцца недатыкальнасцю і не маюць асаблівых ільгот. Аб гэтым паведаміла  кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

«У прынцыпе, кандыдат не мае права ні на што іншае, акрамя вядзення сваёй выбарчай кампаніі. У нас кандыдаты ў прэзідэнты не карыстаюцца недатыкальнасцю і не маюць ніякіх дадатковых ільгот і гарантый. Адзінае, на што яны маюць права, — праводзіць агітацыю за дзяржаўны кошт у тых памерах, якія вызначаны выбарчым заканадаўствам. І, зразумела, яны могуць весці іншыя агітацыйныя мерапрыемствы ў сваю падтрымку», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Для таго каб звярнуцца да выбаршчыкаў, кожны кандыдат мае права на два бясплатныя выступленні ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і на два бясплатныя выступленні ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Працягласць аднаго выступлення не можа перавышаць 30 мінут.

Акрамя таго, на тэлеканале «Беларусь 1» 3 кастрычніка пройдуць тэледэбаты, для чаго адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу.

Таксама кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў асобных беларускіх газетах. Аб’ём перадвыбарнай праграмы не можа перавышаць пяці машынапісных старонак (не больш як 10 тыс. знакаў з прабеламі пры камп’ютарным наборы).

Выбары Прэзідэнта пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *