Выхаванцы Асарэвіцкага прытулку атрымалі падарункі ад арганізацыі «Лепшы шлях»

Грамадства

DSC_2057

Падрыхтоўка да новага навучальнага года для дзяцей – вельмі радасны і прыемны момант. Звычайна ў гэты час у гардэробах хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляецца шмат прыгожых і жаданых рэчаў. І каб іх набыць, нават ўпрошваць маму з татам не патрэбна.

Але як быць тым, хто пазбаўлены бацькоўскага клопату? Напрыклад, выхаванцам Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку? Не хвалюйцеся, без абновак яны не засталіся. Так, 1 верасня ад дабрачыннай арганізацыі “Лепшы шлях”, якую ўзначальвае Юрый Куніцкі, дзеці атрымалі новы абутак, а таксама канцылярскія прыналежнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *