14 кастрычнiка – Пакроў Прасвятой Багародзіцы

Грамадства

pokrov

Гэта свята ў гонар дзiвоснага яўлення Мацi Божай, што адбылося ў сярэдзiне Х стагоддзя ва Улахернскай царкве Канстанцiнопаля. Менавіта тут захоўвалася рыза Багародзіцы, Яе галаўное покрыва i частка пояса.

У нядзелю, падчас усяночнага трывання, калi храм быў перапоўнены людзьмi, святы Андрэй дзеля Хрыста юродзiвы, падняўшы вочы да неба а чацвёртай гадзiне ночы, убачыў Прачыстую Дзеву, акружаную Ангеламi i мноствам святых. Багародзiца доўга малiлася за хрысцiян. Потым Яна зняла са Сваёй галавы покрыва i распасцёрла яго над людзьмi, што былi ў храме, абараняючы iх ад ворагаў бачных i нябачных.

Найсвяцейшая Уладычыца прасiла ў Госпада Iсуса Хрыста прыняць малiтвы ўсiх людзей, якiя звярталiся да Яе Прасвятога Iмя i да Яе заступнiцтва.

Да свята Пакрова звычайна завяршаюцца ўсе работы на полi i ў садзе, уцяпляецца жыллё. Пачынаецца новы цыкл работ: нарыхтоўка палiва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманне. Нават існуе красамоўная прымаўка: “Прыйшла Пакрова, пытае, цi ты да зiмы гатова”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *