У раёне прайшоў інфармацыйны семінар

Грамадства

Seminar_1

23 верасня ў раёне прайшоў інфармацыйны семінар на тэму: павышэнне ўзроўню радыелагічнай культуры на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яго арганізатарамі сталі РНДУП “Інстытут радыялогіі” і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 

На семінар былі запрошаны ўдзельнікі другога міжнароднага трэнінг-курсу “Пост-аварыйная гатоўнасць і ўпраўленне сітуацыяй у аддалены перыяд пасля ядзернай аварыі”, які праводзіўся ў Інстытуце радыялогіі. У нашым раёне прадстанікі Японіі, Францыі, Нарвегіі і іншых краін першым чынам завіталі ў Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй. Тут іх сустрэў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, які пазнаёміў гасцей з некаторымі этапамі развіцця нашага краю. Экскурсію па музею правяла дырэктар Алеся Даўгулявец.

Seminar_2
Галоўны ж этап семінара праходзіў на базе Камарынскай СШ і Новаіёлчанскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, дзе дзейнічаюць цэнтры практычнай радыелагічнай культуры. Тут размова ішла аб інфармацыйнай рабоце з насельніцтвам пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый, радыяцыйным становішчы ў лясах Брагінскага раёна, выніках радыяцыйнага кантролю харчовай прадукцыі, у тым ліку з асабістых падсобных гаспадарак.

Seminar_3
Сярод удзельнікаў семінара былі таксама прадстаўнікі сельсаветаў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, настаўнікі і вучні. Міжнародныя эксперты падзяліліся з імі вопытам правядзення мерапрыемстваў па радыеэкалагічнай адукацыі, абмеркавалі асноўныя накірункі дзейнасці цэнтраў практычнай радыелагічнай культуры.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *