ААТ «Брагінка»: бульба ўрадзіла

Сельское хозяйство

0000000000001

Дзіўны малюнак назіраецца сёлета на палях і прысядзібных участках вяскоўцаў. Адны хваляцца небывалым ураджаем бульбы, другія скардзяцца на зусуху. Маўляў, і клубні дробныя, і мала іх пад кустом. Ад чаго гэта залежыць?

На думку спецыялістаў, і ад тэрмінаў пасадкі, і ад сартоў, і ад догляду. Ці шчодрым на аддачу аказаўся бульбяны гектар у грамадскім сектары, мы спрабавалі высветліць у час паездкі ў адкрытае акцыянернае таварыства “Брагінка”, якое па-ранейшаму вырошчвае другі хлеб і адводзіць пад яго ўрадлівыя глебы, сур’ёзна займаецца сортаабнаўленнем. Сёлета, напрыклад, тут аддалі перавагу суперэліце сартоў “акцэнт”, “янка” і “ўладар” (першай рэпрадукцыі). Апошні “прапісаўся” таксама на палях ААТ “Імя Жукава” разам з “журавінкай” першай і другой рэпрадукцый. Малажынцы вырошчвалі “скарб”.

0000000000002

У ААТ “Брагінка” склалася добрая традыцыя на ўборку і пераборку бульбы выходзіць грамадой. Не толькі мясцовыя жыхары дапамагаюць у перапрацоўцы ўраджаю, але і прадстаўнікі Хойніцкага раёна. Тон у рабоце, па словах загадчыка склада Аляксандра Семянчука, задае нязменная “чацвёрка” ветэранаў вытворчасці: Людміла Герасім, Праскоўя Прыходзька, Надзея Саракавумава і Раіса Ігнаценя. Моцнага ім здароўя і доўгага веку! Бульба ўрадзіла, і гэта радуе.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *