Брагінчане робяць свой выбар

Грамадства

Vibor_1

У нядзелю нашу краіну чакае лёсавызначальная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. Датэрміновае галасаванне пачалося 6 кастрычніка. І роўна ў 10.00, адразу ж пасля адкрыцця выбарчага ўчастка №1, што ў Брагіне, перад сталом камісіі выстраіліся першыя выбаршчыкі.

Першай бюлетэнь у урну апусціла інспектар групы прапаганды і навучання Брагінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Чарняўская:

– З 6 па 11 кастрычніка на выбарчым участку №1 я буду сачыць за выкананнем пажарная бяспекі. Вырашыла прагаласаваць датэрмінова, каб пасля нішто не перашкаджала несці дзяжурства. Удзел у выбарах ­– мой грамадзянскі абавязак. Калі чалавек думае аб сваёй будучыні, аб будучыні сваіх дзяцей, значыць, ён не застанецца ў баку ад гэтага важнага мерапрыемства і аддасць свой голас у падтрымку дастойнага кандыдата.

Vibor_2

– Я прыйшла на выбарчы ўчастак, таму што мне важна, хто будзе Прэзідэнтам Беларусі, – дзеліцца Людміла Старавойт, якая таксама прагаласавала ў ліку першых. – І гэтак павінен зрабіць кожны, каго хвалюе будучыня нашай рэспублікі. Лічу, што на чале краіны павінен стаяць надзейны чалавек, той, хто словам і справай ужо неаднаразова даказваў сваю кампетэнтнасць. Аддаю свой голас за мір і парадак у краіне.

У тых, хто не зможа прагаласаваць у дзень выбараў, яшчэ ёсць магчымасць зрабіць гэта сёння з 10.00 да 14.00 і з 17.00 да 19.00, а таксама ў суботу ў гэты ж час. 11 кастрычніка выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 8.00 да 20.00.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *