На канікулах — у школу

Грамадства

Dety_1

За шэсць дзён асенніх канікул у лагерах дзённага знаходжання адпачнуць 140 школьнікаў Брагіншчыны.

Dety_2

Dety_3

Dety_4

Конкурсныя і забаўляльныя праграмы, гульні-падарожжы і віктарыны, прафілактычныя гутаркі і спартландыі – няпоўны пералік мерапрыемстваў, што на гэтым тыдні арганізоўваюцца для вучняў. Усё – для творчага развіцця, умацавання здароўя, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі, пашырэння кругагляду падрастаючага пакалення.

Лагеры дзённага знаходжання дзейнічаюць з 26 па 31 кастрычніка ў шасці ўстановах адукацыі раёна: Брагінскай, Вуглоўскай, Камарынскай, Малажынскай, Хракавіцкай і Малейкаўскай сярэдніх школах. За шэсць дзён у іх не толькі адпачнуць, ал-е і правядуць свой вольны час з карысцю, атрымаюць зарад станоўчых эмоцый на новую чвэрць 140 вучняў.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *