Сёння ДАІ праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Территория закона Школа бяспекі

0000000000004

Мерапрыемства пад назвай «Спыні бяду!» накіравана на прафілактыку п’янства.

Паводзіны нецвярозага чалавека не паддаюцца ніякім прагнозам, а калі п’яны сеў за руль, то яго ўчынкі і зусім цяжка прадказаць. Не меней небяспечныя на дарозе і нецвярозыя пешаходы або веласіпедысты.

Па словах начальніка аддзялення ДАІ Брагінскага РАУС Аляксандра ХМЕЛЯНКА, сёлета на тэрыторыі раёна вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення здзейснены тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх адзін чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы. А ўсяго за гэты час затрымана 70 вадзіцеляў.

Адказнасць для людзей, якія дазваляюць сабе кіраваць транспартным сродкам або выйсці на праезджую частку нецвярозым, вельмі суровая. Так, за язду ў стане алкагольнага ап’янення Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.

Пры паўторным такім парушэнні на працягу года вадзіцеля чакае ўжо крымінальная адказнасць. Магчымы таксама выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў. Акрамя гэтага, у такім выпадку прымяняецца і спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку. Што ж датычыць нецвярозых пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ маюць права аштрафаваць іх на пяць базавых велічынь.

Часта бывае, што блізкія, сябры або проста прахожыя становяцца сведкамі парушэнняў правілаў дарожнага руху і не прадпрымаюць мер, каб засцерагчы чалавека, які выпіў, ад неабдуманых учынкаў. Выратаваць нечае жыццё можна, калі своечасова патэлефанаваць па нумары 102.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *