Выбары-2015: перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка

Грамадства

000012_00000085012

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці — 4,38 працэнта.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў — 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч — 1,67 працэнта.

Лідзія Ярмошына яшчэ раз падкрэсліла, што гэта менавіта папярэднія даныя. Канчатковыя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *