Юнакі валанцёрскага атрада БРСМ дапамаглі ветэрану

Грамадства

Seno

Падчас дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям!” актывісты валанцёрскага атрада БРСМ “Добрае сэрца” завіталі да Аляксея Марчанкі. Юнакі дапамаглі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны ўладкаваць два цюкі сена.

Аляксей Мікалаевіч, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, працягвае трымаць невялікую гаспадарку: курэй і казу Белку. Для апошняй, дарэчы, і было прызначана сена, якое пажылому чалавеку прывезлі з ААТ “Малажынскі”.

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства з радасцю адгукнуўся на просьбу старшыні Брагінскай раённай арганізацыі Беларусскага грамадскага аб’яднання ветэранаў Любові Дзяркач дапамагчы Аляксею Мікалаевічу з нарыхтоўкай корму для хатняй жывёлы. І нагода якраз ёсць ­– напярэдадні адзначаўся Дзень пажылых людзей.

Ветэран вельмі ўдзячны ўсім, хто праявіў аб ім клопат. Цяпер каза будзе накормлена, а значыць, на стале Аляксея Мікалаевіча заўсёды будзе малако.

“Працу, накіраваную на дапамогу пажылым людзям, лічу вельмі важнай, – гаворыць першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля ФУРС. – Яна не толькі выхоўвае ў дзецях пачуццё павагі да старэйшых, але і з’яўляецца знакам удзячнасці ветэранам за іх заслугі”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *