ААТ “Малажынскі”: тут людзей цэняць за сумленнасць і стараннасць

Сельское хозяйство

Адкрытае акцыянернае таварыства “Малажынскі” – валаўтвараючае, 23,6% валавой прадукцыі, атрыманай у раёне, – на яго рахунку. Не дзіўна, што і пераможцаў раённага спаборніцтва сярод уборачных экіпажаў і вадзіцеляў тут – найбольшая колькасць. Адзначаны прадстаўнікі гаспадаркі на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Кожны заслугоўвае глыбокай павагі, удзячнасці, захаплення.

Тамара Чарнянок
Тамара Чарнянок

Пра галоўнага заатэхніка Тамару Чарнянок ведаю шмат, і кожны раз пры сустрэчы адкрываю ў ёй новыя рысы характару, заражаюся аптымізмам і добрым настроем. Чырвоны дыплом, які атрымала пасля заканчэння Рэчыцкага тэхнікума, адкрываў перад ёй шырокія магчымасці. Але ж вярнулася ў родныя мясціны (нарадзілася ў пасёлку Громкі Малажынскага Савета) і з таго часу працуе заатэхнікам. Апошнія дзесяць гадоў – галоўным, а ўсяго стаж работы Тамары Васільеўны ў заатэхніі складае больш чым тры дзесяцігоддзі.

Уладзімір Давыдоўскі
Уладзімір Давыдоўскі

У галоўнага агранома Уладзіміра Давыдоўскага за плячыма – сельскагаспадарчая акадэмія. Спачатку займаў пасаду намесніка старшыні калгаса па кармах, быў аграномам-насенняводам, аграхімікам, а потым ужо і галоўным прызначылі. Любіць сваю прафесію, зямлю, людзей, якія працуюць побач.

Аляксандр Рудабелец
Аляксандр Рудабелец

Аляксандр Рудабелец сеў за баранку аўтамабіля ў 1974-м, яго жыццё непарыўна звязана з сельскай гаспадаркай. Аляксандр Іванавіч тройчы выходзіў у лік лепшых вадзіцеляў рэспублікі, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў, займаў 1-е, 2-е і 3-е месцы. Быў на “Дажынках” у Лідзе, Маладзечне і Горках у 2010-м, 2011-м і 2012-м гадах, адкуль прывёз падарункі. Сёлета заняў першае месца сярод вадзіцеляў раёна.

Міхаіл Калясан
Міхаіл Калясан

Сярод камбайнераў, занятых на зялёным жніве, найлепшы вынік таксама ў малажынца. Міхаіл Калясан “Ягуар-870” эксплуатуе шэсць гадоў, тэхнікай нямецкай вытворчасці задаволены. Ён і да гэтага рыхтаваў кармы, а ўсяго ў гаспадарцы працуе 15 гадоў.

Malazhyn_ 5
Аляксандр Карнічэнка

Лідарамі на жніве-2015 сталі сёлета старшы камбайнер Уладзімір Чарнянок і камбайнер Аляксандр Карнічэнка. У “Малажынскім” іх цэняць за сумленнасць і стараннасць. Такіх у сельгаспрадпрыемстве большасць, прыемна, што і другое месца таксама ў прадстаўнікоў гэтага калектыву.

Уладзімір Прышчэпаў
Уладзімір Прышчэпаў

Працаваць брыгадзірам на вялікай ферме, дзе ўтрымліваецца каля тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, ды яшчэ ў неперспектыўнай вёсцы, нялёгка. Але ж Уладзіміра Прышчэпава цяжкасці не палохаюць. На Аляксееўскай МТФ ён сапраўдны гаспадар, якому давяраюць. Палескі саўгастэхнікум закончыў у 1987-м годзе, пасля аварыі на ЧАЭС была магчымасць выехаць у чысты раён, але ж дома быў хворы бацька, і малады спецыяліст вяртаецца ў родныя мясціны. Усё жыццё Уладзіміра Раманавіча звязана з гэтым вытворчым падраздзяленнем і “Малажынскім”.

Марыя Фалей
Марыя Фалей

Я вельмі ўдзячны людзям за сумленную і плённую працу, шчырасць і адданасць хлебаробскай справе, высокія вытворчыя паказчыкі, за тое, што праслаўляюць сваю гаспадарку. За гэтымі дасягненнямі – зладжаная работа ўсяго калектыву ААТ “Малажынскі”, які не раз даказваў, на што здатны, а яго прынцып паступова браць новыя вышыні застаецца нязменным.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць у нас 10 700 гектараў. Каб своечасова апрацаваць іх шасцю энерганасычанымі трактарамі, даводзіцца арганізоўваць работу ў дзве змены. Стараемся ўсе адказныя кампаніі праводзіць у тэрмін, як гэтага патрабуе тэхналогія вырошчвання сельгаскультур, нарыхтоўкі кармоў. Жадаю ўсім удачы, добрага здароўя, настрою і аптымізму”, – сказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Краўчанка.

Да яго цёплых пажаданняў далучаемся і мы.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *