ДАІ заклікае вадзіцеляў уключыць блізкае святло фар у Дзень памяці ахвяр ДТЗ

Школа безопасности

belta-r1do9

Сусветны Дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў адзначаецца сёння ў Беларусі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў уключыць блізкае святло фар — памяці ўсіх загінулых у ДТЗ — і прыцягнуць увагу да праблем бяспекі дарожнага руху.

Прадстаўнікі духавенства ў гэты дзень здзяйсняюць памінальныя службы і службы аб здароўі пацярпелых у ДТЗ. Святары таксама асвячаюць аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, пешаходныя пераходы і скрыжаванні.

Паводле дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у сярэднім у дарожна-транспартных здарэннях гінуць 1,25 млн чалавек за год, 90% з іх — у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Асноўная прычына смерці сярод маладых людзей ва ўзросце 15-29 гадоў — ДТЗ. Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, у 2005 годзе Генеральная асамблея ААН прыняла адмысловую рэзалюцыю, у адпаведнасці з якой трэцюю нядзелю лістапада лічыцца Сусветным днём памяці ахвяр ДТЗ.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *