У Хракавіцкай СШ прайшло спартыўнае свята “Спорт, маладосць, здароўе”

Спорт

0001

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства з прывітальнымі сло-вамі да яго ўдзельнікаў звярнуўся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Алеўскі, які пажадаў усім спартыўнага духу, бадзёрага настрою і, вядома, перамог. Спяваў для прысутных супрацоўнік раённага дома культуры Яўген Корхаў.

Абараняць гонар сваіх калектываў на спартыўную арэну выйшлі шэсць каманд. І, нягледзячы на тое, што кожная з іх хацела перамагчы, на стадыёне панавала сяброўская атмасфера. Удзельнікі з карысцю для здароўя правялі выхадны дзень і ў чарговы раз пацвердзілі, што паспяховая праца можа і павінна спалучацца са спортам і здаровым ладам жыцця.

000200030004000500060007

Праграма свята прадугледжвала некалькі відаў спаборніцтваў. І ў кожным з іх выявіўся пераможца.

Мнагабор’е “Здароўе”

І месца – Асарэвіцкі дзі-цячы сад – базавая школа;

ІІ месца – Чамярыскі дзі-цячы сад – сярэдняя школа;

ІІІ месца – Іёлчанская СШ.

Дартс

І месца – Анатоль За-балотнікаў (Савіцкае ляс-ніцтва);

ІІ месца – Галіна Макарава (Асарэвіцкі дзіцячы сад – базавая школа);

ІІІ месца – Таццяна Сні-царэнка (Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа).

Стральба

І месца – Уладзімір Грышаненка (Новаіёлчанскі сельскі выканаўчы камітэт);

ІІ месца – Сяргей Сні-царэнка (Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа);

ІІІ месца – Леанід Шэін (Іялчанская СШ).

Гіравы спорт

І месца – Міхаіл Марозаў (Савіцкае лясніцтва);

ІІ месца – Вадзім Захарчанка (Новаіёлчанскі сельскі выканаўчы камітэт);

ІІІ месца – Іван Хадасок (Хракавіцкая СШ).

Агульнакамандны залік:

І месца – Савіцкае лясніцтва;

ІІ месца – Чамярыскі дзі-цячы сад – сярэдняя школа;

ІІІ месца – Іялчанская СШ.

Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі ад ФСК “Ураджай”. Але галоўнай узнагародай для ўсіх удзельнікаў стаў добры настрой, святочная атмасфера, сонечнае надвор’е, а таксама пачуццё спартыўнага яднання і гонару за свой калектыў.

0008



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *