Сёння – Міжнародны дзень адмовы ад курэння

Грамадства

Ён традыцыйна праводзіцца ў кожны трэці чацвер лістапада.

ibxyan01073503.jpg

Такая распаўсюджаная звычка як курэнне, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), выклікае 90% смерцяў ад рака лёгкіх, хранічнага бранхіту і ішэмічнай хваробы сэрца.

Нягледзячы на вялізную колькасць інфармацыйных кампаній, антытытуневай рэкламы, далёка не ўсе курыльшчыкі гатовы адмовіцца ад шкоднага, але такога звычнага занятку. Анколагі прапануюць хаця б адзін дзень за год правесці без цыгарэты. Гэты дзень — кожны трэці чацвер лістапада, сёлета ён прыпадае на 19-е.

Менавіта таму сёння ў гандлёвых кропках Брагіна з 14.00 да 18.00 і была ўведзена забарона на продаж тытунёвых вырабаў. Усё дзеля здароўя брагінчан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *