Вярнуліся з заробкаў? Праверце, ці сапраўднымі грашамі з вамі разлічыліся…

Территория закона

0000001

Па словах старшага аперупаўнаважанага групы па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Брагінскага РАУС Мікалая БРЭГІДА, у апошні час вельмі ўзрасла колькасць выпадкаў, калі беларусы спрабуюць здаць у банк фальшывыя грошы. На шчасце, у нашым раёне пакуль яны не зарэгістраваны, а вось у абласным цэнтры такое здараецца даволі часта. Сярод фальшывых грошай большасць складаюць амерыканскія долары і расійскія рублі. Менавіта імі разлічваюцца наймальнікі з Расіі, да якіх нашы землякі ўладкоўваюцца на працу.

Напрыклад, нядаўна кур’ёзны выпадак здарыўся з жыхаром Мазырскага раёна, але ж самому мужчыну ў той час было не да смеху. Справа ў тым, што толькі ў абменным пункце ён даведаўся, што грошы, за якія ён працаваў у суседняй дзяржаве паўгода, – з “Банку прыколаў”. Нядобрасумленны наймальнік разлічыўся са сваім работнікам сувенірнымі купюрамі, а той гэтага не заўважыў, бо мае праблемы са зрокам.

Каб не трапіць у такую сітуацыю, праваахоўнікі раяць быць больш уважлівымі з замежнымі грашамі, ніколі не набываць іх “з рук”, а рабіць гэта толькі ў аддзяленні банка ці афіцыйным абменным пункце. Адрозніць падробленыя грошы ад сапраўдных вам дапаможа веданне элементаў іх абароны, прычым у кожнай купюры іх некалькі.

А распазнаць фальшыўку можна па наступных прыкметах:

• адсутнасць вадзяных знакаў і ахоўных валокнаў;

• белыя палосы на лініях згібу;

• аднолькавыя серыі і нумары купюр;

• празмерная глянцавітасць паперы, яе ліпкасць пры ўвільгатненні;

• незвычайная таўшчыня купюры;

• чорная фарба (у шэрагу выпадкаў) нумара і серыі.

Выявіўшы несапраўдную купюру, неабходна адразу ж паведаміць аб гэтым у раённы аддзел унутраных спраў. У такім выпадку грамадзянін вызваляецца ад адказнасці. Але калі ён паспрабуе перадаць падробленыя грошы іншаму чалавеку, то будзе прыцягнуты за іх распаўсюджванне да адказнасці. Інфармацыю пра асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі, можна перадаць па тэлефонах: 102, 2-14-49, 2-10-84.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *