Актывісты прафсаюзнага руху праявілі сябе на спартыўных пляцоўках

Спорт

Sport_1

80-годдзе беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў працоўныя калектывы Брагіншчыны адзначылі, як і належыць, у спартыўнай зале.

Прафесійныя саюзы сваіх арганізацый прадставілі шэсць каманд. Ім патрэбна было прайсці нялёгкія выпрабаванні ў выглядзе эстафеты, дартса, пнеўматычнай стральбы, перацягвання каната. І ў кожным актывісты прафсаюзнага руху прадэманстравалі сілу, меткасць і спрыт.

Спаборніцтвы аб’ядналі кожны калектыў, дапамаглі супрацоўнікам адчуць сябе камандай, якая імкнецца да перамог як на працоўнай ніве, так і на спартыўнай арэне. А карпаратыўны дух і падтрымка калег, вядома, значна павышаюць шанцы стаць лідарам і ў першым, і ў другім.

Sport_2Sport_3Sport_4Sport_5Sport_6Sport_7Sport_8

Як адзначыла старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва, падобныя мерапрыемствы – гэта намнога больш, чым проста прапаганда фізкультуры і здаровага ладу жыцця. Гэта лепшы спосаб аб’яднацца, адпачыць і атрымаць зарад бадзёрасці.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы і медалі падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, якая праходзіла ў актавай зале Брагінскай СШ. За першае месца былі прадугледжаны яшчэ і сертыфікаты на 500 тысяч рублёў для кожнага.

Sport_10Sport_9Sport_11

Узнагароды атрымалі:

Дартс (мужчыны)

І месца – Аляксандр Цалуйка (Брагінская ЦРБ);
ІІ месца – Ігар Аў-раменка (КЖУП «Брагі-нскае»);
ІІІ месца – Генадзь Мельнікаў (райвыканкам).

Дартс (жанчыны)

І месца – Ірына Гусакова (аддзел адукацыі, спорту і турызму);
ІІ месца – Лідзія Бабранок (райспажыўтаварыства);
ІІІ месца – Надзея Мялешка (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі).

Стральба (мужчыны)

І месца – Анатоль Палтаран (Брагінская ЦРБ);
ІІ месца – Валянцін Хмелянок (райвыканкам);
ІІІ месца – Дзмітрый Шаўчэнка (КЖУП «Брагінскае»).

Стральба (жанчыны)

І месца – Інга Візіціу (ДЛГУ «Камарынскі лясгас»);
ІІ месца – Святлана Рагожнік (КЖУП «Брагінскае»);
ІІІ месца – Ніна Кавалёк (райвыканкам).

Эстафета

І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
ІІ месца – Брагінская ЦРБ;
ІІІ месца – райспажыўтаварыства.

Падтрымка спартыўнага руху ў раёне нязменна застаецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў. Спаборніцтвы сапраўды выхоўваюць добры карпаратыўны дух, а іх удзельнікі з’яўляюцца станоўчым прыкладам як для сваіх калег, так і для падрастаючага пакалення. І гэта лепшае выхаванне. Не абавязкова ставіць сусветныя рэкорды. Галоўная перамога – гэта перамога над самім сабой.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *