Аляксандр Лёгкі з ААТ “Брагінаграсэрвіс” — не проста слесар, а вопытны спецыяліст

Сельское хозяйство

007544

Тэхнічны прагрэс на месцы не стаіць, яго дасягненні ўкараняюцца ва ўсе галіны народнай гаспадаркі. Сельгасвытворчасць – не выключэнне. Энерганасычаныя трактары Мінскага трактаранага завода ва ўмелых руках нашых механізатараў працуюць надзейна, але ж ім неабходны тэхнічнае абслугоўванне, рамонт. А калі здараюцца непаладкі, на дапамогу прыходзяць вопытныя спецыялісты з ААТ “Брагінаграсэрвіс”. Адзін з такіх – слесар па рамонце паліўнай апаратуры Аляксандр Лёгкі.

Каб разбірацца ў складаных прыборах, якімі ўкамплектаваны кабіны трактароў, неабходны вопыт. За дзесяць гадоў работы ў “Брагінаграсэрвісе” Аляксандр Уладзіміравіч яго набыў. Што датычыць ведаў, сістэматычына паглыбляе іх на курсах, якія право-дзяцца на базе завода. Да ўсяго ён кемлівы ад прыроды, працалюбівы, адказны. Нездарма па выніках раённага спаборніцтва на раённых дажынках быў адзначаны ў ліку лепшых.

Зіма – час рамонту і падрыхтоўкі сельгасмашын да пасяўной кампаніі будучага года. Зараз у рамонтных майстэрнях абслугоўваючай арганізацыі знаходзіцца сем трактароў МТЗ-3022. Аляксандру Уладзіміравічу і яго калегам з участка станцыі тэхнічнага абслугоўвання спраў хапае.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *