Беларускі фільм «У вайны не жаночы твар» пераведзены ў лічбавы фармат

Грамадства

000027_853948_big

Кінастужка, аўтарам сцэнарыя да якой з’яўляецца Святлана Алексіевіч, ужо існуе ў лічбавым фармаце. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Святлана Ярашэвіч.

«На Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» вядзецца работа па лічбавай апрацоўцы стужак, знятых на кінастудыі ў мінулым, і ў ліку пераведзеных ужо ў лічбавы варыянт карціна «У вайны не жаночы твар». Гэта работа па запытах кінатэатраў і тэлеканалаў можа быць прадстаўлена на экранах», — сказала Святлана Ярашэвіч.

Дакументальны фільм «У вайны не жаночы твар» зняты на кінастудыі ў 1981 годзе рэжысёрам Віктарам Дашуком. Як дадаў генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Поршнеў, акрамя гэтай карціны па сцэнарыі Святланы Алексіевіч пераведзены ў лічбавы фармат таксама фільм «Боль».

«Гэта вельмі пранізлівая работа, яна актуальная і сёння», — адзначыў Ігар Поршнеў. Ён дадаў, што пераводам у лічбавы варыянт стужак кінастудыя займалася планава, да аб’яўлення Святланы Алексіевіч Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры.

Усяго патрабуюць пераводу ў лічбавы фармат каля 1 тыс. 500 дакументальных стужак, а таксама анімацыйныя фільмы. Такая рэстаўрацыя дасць магчымасць захаваць старыя фільмы, адзначыў Ігар Поршнеў.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *