Да 70-годдзя Перамогі: захаваць памяць пра подзвіг

Грамадства

0000000001

На мінулым тыдні ветэрану МУС, працаўніку тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны Івану Шабельнікаву з Асарэвіч уручылі медаль да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Юбілейны медаль за гераізм на фронце і самаадданую працу ў тыле сёлета атрымалі многія жыхары раёна. Узнагарода ж Івана Аляксеевіча знайшла свайго гаспадара зусім нядаўна. Яе ўручэнне было прымеркавана яшчэ да адной значнай для нас падзеі – 72-й гадавіны вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай прыемнай місіяй накіраваліся да ветэрана намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вячаслаў Лысянок і начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Валерый Каток. Пажылы чалавек быў вельмі рады гасцям, падзякаваў за ўвагу і клопат.

Людзі ваеннага пакалення змагаліся за Радзіму, не думаючы аб узнагародах, не думаючы аб сабе. Дзякуючы ім у нас ёсць магчымасць жыць, працаваць на роднай зямлі, і найважнейшае, што мы павінны зрабіць сёння – захаваць памяць пра іх подзвіг.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *