Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пачалася ў раёне 1 снежня

Грамадства

000000003

Новы год – самае добрае і чароўнае свята, і чым старэйшымі мы становімся, тым менш мы верым у цуды, але тым больш у нас з’яўляецца магчымасцяў стаць добрымі чараўнікамі для кагосьці іншага. Калі вы з гэтым згодныя, то далучайцеся да дабрачыннай акцыі, мэта якой – прынесці свята кожнаму дзіцяці, у дом ці прытулак, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі пакінуты без бацькоўскай апекі.

– Так, набліжаецца любімае свята ўсіх дзяцей, якія ў гэтыя дні жывуць чаканнем чагосьці чароўнага. Ды, на жаль, мары могуць не ажыццявіцца. Не да ўсіх спяшаюцца з падарункамі Дзед Мароз, мамы і таты, бабулі і дзядулі, – гаворыць дырэктар Брагінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына СКАРАХОД. – Каб ліквідаваць гэтую несправядлівасць, мы і арганізавалі дабрачынную акцыю, далучыцца да якой запрашаем усіх неабыякавых людзей, працоўныя калектывы раёна.

Памятайце: аказваючы дапамогу дзецям, вы перадаяце ім не проста матэрыяльныя каштоўнасці, а дзеліцеся цяплом сваёй душы, усяляеце ў іх веру ў чараўніцтва навагодніх свят.

Падрабязней аб акцыі можна даведацца па тэлефоне 2-11-37.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *