У раёне праходзіць тыдзень прафсаюзнага спорту

Грамадства

profcouc

З 18 па 24 снежня пройдзе тыдзень прафсаюзнага спорту, прымеркаваны да 80-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў. У кожным раёне будуць арганізаваны спартыўныя мерапрыемствы, турніры. Наш – не выключэнне. Спартыўнае свята ў гонар юбілейнай даты Спартклуба ФПБ адбудзецца 19 снежня на базе ДУА “Брагінская сярэдняя школа”. Пачатак – у 10.00.

Праводзіцца яно з мэтай прыцягнення працоўных да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, арганізацыі культурна-масавага адпачынку. У мерапрыемстве прымуць удзел пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі работнікаў культуры, дзяржаўных і іншых устаноў, адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, КЖУП “Брагінскае”, раённага спажывецкага таварыства, установы аховы здароўя “Брагінская ЦРБ”.

Каманды ў складзе васьмі чалавек праявяць сябе ў такіх відах спорту, як дартс, стральба з пнеўматычнага пісталета, перацягванне каната, спартыўныя эстафеты.
Удзельнікі, якія зоймуць у кожным відзе праграмы першае, другое і трэцяе месцы, атрымаюць дыпломы адпаведных ступеняў і падарункі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *