З абласных спаборніцтваў брагінскія спартсмены вярнуліся з узнагародамі

Спорт

000000000002

Як паведаміў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” Сяргей ФУРС, спаборніцтвы па настольным тэнісе, гіравым спорце і стрытболе сярод вясковых жыхароў праходзілі ў Гомелі 29 лістапада. Зборная каманда нашага раёна выступіла на дастойным узроўні і вярнулася дамоў з двума прызавымі месцамі.

Мы шчыра віншуем прызёра спаборніцтваў па гіравым спорце Сяргея Літошанку з ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, які ў сваёй вагавой катэгорыі ўзяў “серабро”.  У настольным тэнісе Міхаіл Канавальчык з Малажынскай СШ (дарэчы, чэмпіён Брагінскага раёна па гэтым відзе спорту) стаў першым у сваёй группе. У фінальнай стадыі турніру яму давялося змагацца з такімі ж моцнымі тэнісістамі. У выніку наш зямляк заняў трэцяе месца. П’едэстал з ім раздзялілі прадстаўнікі Рэчыцкага і Гомельскага раёнаў. Дастойна на фоне іншых выглядала і наша тэнісістка Ульяна Іваненка з Малейкаўская СШ.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі кубкі і дыпломы ад упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.

– Прыемна, што ў раёне шмат людзей, якія любяць спорт і з задавальненнем прымаюць удзел у разнастайных спаборніцтвах, – гаворыць Сяргей Фурс. – Упэўнены, што імёны нашых землякоў яшчэ не раз будуць гучаць на абласным, а магчыма, і на рэспубліканскім узроўні. Усім дзякуй за актыўнасць і далейшых перамог!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *