Міжнародны дзень снегу жыхары раёна адзначылі ўдзелам у “Брагінскай лыжні-2016”

Спорт

Lyzhi_1

Спартыўнае свята сабрала прадстаўнікоў з сямі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Прысутнічала тут і нямала балельшчыкаў, людзей, якія вырашылі правесці суботні дзень на стадыёне, каб падтрымаць сваіх калег і сяброў.

Перад выхадам на старт лыжнікаў віталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Алеўскі. Яны пажадалі спартсменам бадзёрага настрою, поспехаў у спаборніцтвах і, вядома ж, перамог.

Lyzhi_12

Lyzhi_2Lyzhi_3

Трэба адзначыць, што каманды дастойна правялі гонку, хаця прыйсці да фінішу ў ліку першых пашчасціла не ўсім. Гэта і зразумела: многія з удзельнікаў паспрабавалі свае сілы ў лыжнай барацьбе ўпершыню.

Lyzhi_5Lyzhi_4Lyzhi_6Lyzhi_7

Самы лепшы вынік паказала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая прайшла адлегласць за 19 хвілін. Другімі фінішавалі лыжнікі з ДЛГУ “Камарынскі лясгас”. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды Брагінскага ПМС і Брагінскага ўчастка Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Lyzhi_8Lyzhi_9Lyzhi_10Lyzhi_11

Прырода падарыла спартсменам цудоўны зімовы дзень, а ўсё астатняе адбылося, дзякуючы згуртаванасці арганізатараў – аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Брагінскай ДЮСШ, ФСК “Ураджай”, якія падзякавалі прыхільнікам здаровага ладу жыцця за актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Самі ж лыжнікі засталіся задаволенымі і мерапрыемствам, і сонечным надвор’ем. Бо, па ўсеагульным меркаванні, галоўнае – не перамога, а ўдзел, магчымасць сустрэцца з калегамі ў нефармальных абставінах, падыхаць свежым паветрам, зарадзіцца пазітывам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *