Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу атрымалі падарункі ад раёнага аб’яднання прафсаюзаў

Общество

Profsoyuz

Не выклікае сумненняў: сярод усіх чырвоных каляндарных дат хлопчыкі і дзяўчынкі найбольш любяць Новы год. Гэта сапраўды чароўнае свята, калі могуць спраўдзіцца нават самыя патаемныя мары і жаданні. А яшчэ – дзень, калі прыходзіць шмат гасцей з доўгачаканымі падарункамі.

Насычанай цёплымі сустрэчамі і прыемнымі сюрпрызамі стала навагодняя пара і для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу. У госці да іх завітала нямала неабыякавых людзей, якіх аб’яднала дабрыня і міласэрнасць, якія шчыра імкнуліся падарыць дзецям свята.

Сярод іх – старшыня Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва. Да хлопчыкаў і дзяўчынак яна прыйшла, вядома, з гасцінцамі, у ліку якіх – разнастайныя настольныя гульні, фламастэры, размалёўкі, кнігі, мячы. Усё тое, што дазволіць ім цікава бавіць вольны час.

Дзецям важна верыць у цуд, у Дзеда Мароза, у дабро. Таму няхай іх мары здзяйсняюцца дзякуючы агульным намаганням неабыякавых людзей.



Пакінуць адказ