Акцыя «За любімую Беларусь!» стартавала ў Брагінскім раёне

Общество

AKZIYA

Як паведаміла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля ФУРС, акцыя прымеркавана да Дня ўсіх закаханых і накіравана на аб’яднанне юнакоў і дзяўчат у творчай дзейнасці. Дэвіз мерапрыемства: “Калі ты малады і энергічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, да роднага пасёлка ці вёскі, да роднай краіны, калі ты верыш, што твая любоў і клопат патрэбны людзям – будзь з намі, прымі ўдзел у акцыі “За любімую Беларусь!”

Моладзі Брагіншчыны прапануецца паўдзельнічаць у конкурсах малюнкаў, вершаў, сачыненняў і фотаработ на тэму кахання, пазмагацца ў веданні рамантычных гісторый і легенд, адлюстраваных у народнай і фальклорнай творчасці раёна і інш. Акрамя гэтага, у юнакоў і дзяўчат з’явілася магчымасць напісаць пажаданні свайму любімаму беларускаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку ці тэлевядучаму. Па словах Наталлі Мікалаеўны, арыгінальныя “валянцінкі” з цікавымі тэкстамі абавязкова будуць перададзены адрасатам.



Добавить комментарий