Акцыя “Тут жыве ветэран”, ініцыятарам якой стаў Беларускі фонд міру, стартавала і ў нашым раёне

Общество

V_1

Як растлумачыў старшыня Брагінскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Міхаіл Залугоўскі, мэта акцыі – прымацаваць спецыяльныя памятныя таблічкі на дамы, дзе пражываюць людзі, якія ў далёкія саракавыя, не шкадуючы сваіх жыццяў, набліжалі дзень Перамогі. Менавіта з такім намерам Міхаіл Іванавіч, старшыня ветэранскай арганізацыі Любоў Дзяркач, а таксама прадстаўнікі саюза моладзі Наталля Фурс і Сцяпан Пархоменка накіраваліся да Васіля Нікалаенкі і Аляксея Марчанкі. Шыльды з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчынай вайны. Дзякуй за Перамогу!” ужо з’явіліся на іх дамах як чарговае прызнанне подзвігу, як знак павагі і пашаны ад маладога пакалення.

V_3V_5V_2V_4

Паколькі пачатак акцыі быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны, госці таксама павіншавалі ветэранаў са святам. Яны вызвалілі нашу краіну ад фашысцкіх захопнікаў 70 гадоў назад, але і сёння сваёй мужнасцю, самаадданасцю і нязломнай сілай духу працягваюць быць для моладзі прыкладам патрыятызму.

Плануецца, што да 9 мая таблічкі з памятным надпісам з’явяцца на дамах усіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у нашым раёне.



Пакінуць адказ