Дзеці павіншавалі міліцыянераў з прафесійным святам удзелам у турніры па міні-футболе

Спорт

F_2F_1

Як нагадаў дырэктар Брагінскай ДЮСШ Уладзімір Корхаў, ідэя правядзення футбольных спаборніцтваў на прызы раённага аддзела ўнутраных спраў узнікла 14 гадоў таму. А галоўнай задачай яго як тады, так і цяпер з’яўляецца прапаганда сярод дзяцей здаровага ладу жыцця і спорту.

“Радуе, што дзеці захапляюцца футболам, бо гэта лепш, чым бязмэтнае хістанне па вуліцах, добрая альтэрнатыва шкодным звычкам, – гаворыць намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай і кадравай рабоце Вячаслаў Лысянок. – Там, дзе развіваецца спорт, змяншаецца злачыннасць, а дзеці вучацца дысцыпліне і адказнасці. Магчыма, дзякуючы гэтаму турніру юныя футбалісты зацікавяцца і службай у міліцыі”.

F_3F_4F_5

Спорт да таго ж загартоўвае дух, прыдае ўпэўненасці ў сабе, а настойлівасць і імкненне да перамогі заўсёды дапамагаюць дасягнуць высокіх вынікаў. Так было і на гэты раз. Упартая барацьба вывела ў лідары каманду “Дынама” з Брагінскай СШ. Другое месца заняў “Спартак” з гімназіі, трэцяе – каманда Малейкаўскай СШ. А ў ліку лепшых футбалістаў былі названы Максім Бузько, Дзмітрый Хмелянок і Уладзіслаў Яўсеенка.

Камандам і ігракам уручаны дыпломы ад ДЮСШ, а таксама спартыўныя і салодкія падарункі ад калектыву РАУС.

F_6



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *