Першы этап акцыі «У страі – заўсёды, у памяці – навечна» прайшоў у Брагінскай школе

Грамадства

U_1

Чарговая ваенна-патрыятычная акцыя прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае значнае мерапрыемства, ініцыіраванае Беларускім фондам міру, было ахвотна падхоплена ўстановамі адукацыі.

На урок міру, мужнасці і патрыятызму, што падрыхтавалі супрацоўнікі Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, былі запрошаны школьнікі і гімназісты. А ганаровым госцем стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Марчанка. Менавіта яму, удзельніку баёў за вызваленне нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў, былі адрасаваны ў той дзень цёплыя словы падзякі і прысвечаны музычныя нумары ў выкананні выхаванцаў цэнтра.

U_2

Шмат цікавага і новага ўзяў для сябе кожны, хто прысутнічаў на гэтым уроку. Дзеці актыўна далучыліся да размовы з Аляксеем Мікалаевічам, які распавёў ім пра сваю баявую маладосць, пра нягоды, што выпалі на лёс яго пакалення, пажадаў моладзі ніколі не сутыкацца з такімі пакутамі і берагчы мір.

Аб тым, як ваявалі і выжывалі ў гады вайны, сёння можа расказаць яшчэ адзін наш ветэран – Васіль Нікалаенка. Звесткі аб ім і фотаздымкі таксама можна пабачыць на стэндзе “У страі заўсёды, у памяці навечна”, які падрыхтаваны спецыяльна да акцыі. Ён размясціўся на трэцім паверсе Брагінскай СШ, каля музея.

Дарэчы, другі этап акцыі пройдзе падчас святкавання Дня Перамогі. Да яго, акрамя ўсяго, будзе арганізавана шэсце калоны з партрэтамі ветэранаў. А завершыцца акцыя выданнем тэматычнага зборніка да чарговай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

U_3



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *