Свята з традыцыйнымі масленічнымі блінамі і забавалі прайшло на плошчы райцэнтра

Грамадства

0___075

Галоўныя персанажы Масленіцы, ролі якіх выконвалі артысты тэатральнага гуртка РДК, павіншавалі брагінчан са святам і запрасілі на народнае гулянне. Яны таксама выступілі перад гледачамі з казачным прадстаўленнем аб тым, як Зіма сустрэлася з Вясною.

Святочная праграма зацікавіла і дзяцей, і дарослых. Занятак, каб весела правесці час, знайшоў для сябе кожны: хлопчыкі і дзяўчынкі каталіся на ўпрыгожаным возе з імправізаванай, ярка размаляванай печчу ці прыгалі на батутах, жадаючых пазмагацца ў спрыце і хуткасці чакалі спартыўныя эстафеты, а тых, хто хацеў праявіць сілу, – спаборніцтвы па перацягванні каната і, вядома ж, драўляны слуп. Дарэчы, забрацца да верху гэтага абавязковага атрыбута Масленіцы, змаглі не ўсе. Для тых, хто адважыўся і пакарыў вышыню, былі падрыхтаваны мяхі з зернем і бульбай.

0___075_40___075_50___075_20___075_10___075_30___075_60___075_140___075_120___075_110___075_100___075_90___075_80___075_70___075_170___075_150___075_16

І самае галоўнае – усе без выключэння атрымалі зарад добрага настрою, змаглі паспытаць гарачых бліноў і іншых разнастайных смачных страў ад райспажыўтаварыства і набыць сувеніры на “Брагінскім кірмашы”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *