Вучні Мікуліцкай СШ павіншавалі ветэрана са святам

Грамадства

abaronci

Кожны з тых, хто адстаяў мір і свабоду на нашай зямлі, з гонарам абараняе рубяжы Беларусі сёння, заслугоўвае самых шчырых слоў удзячнасці за здабытую Перамогу, адданае служэнне Радзіме. Іх выказаць паважаным землякам была выдатная магчымасць у дзень, які ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і глыбокую павагу да людзей ратных спраў.

“Свята абаронцаў Айчыны мы адзначаем з асаблівым пачуццём, паколькі яно сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа, – заўважае старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Мікуліцкай сярэдняй школы Аксана ПЕЎНЯВЕЦ.Гэта добрая нагода ўспомніць тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а ў пасляваенны перыяд плённай працай умацоўваў баявую моц арміі, хто дастойна выконваў інтэрнацыянальны абавязак”.
Менавіта 23 лютага вучні Мікуліцкай СШ разам з Аксанай Іванаўнай накіраваліся да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Дзмітрыевіча Быстрыка, каб павіншаваць яго са святам і ўручыць падарунак. Госці завіталі з цёплымі словамі і шчырымі пажаданнямі моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця, мірнага неба над галавой.

Валентина БЕЛЬЧЕНКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *